Регистрация
deal.by
  • Свадьба в белорусском стиле - фото 1 - id-p175487533
  • Свадьба в белорусском стиле - фото 2 - id-p175487533
  • Свадьба в белорусском стиле - фото 3 - id-p175487533
  • Свадьба в белорусском стиле - фото 4 - id-p175487533
Свадьба в белорусском стиле - фото 1 - id-p175487533
Характеристики и описание

Святочнае агенцтва «ГудТайм» прапаноўвае Вам скарыстацца нашымі паслугамі па арганізацыі і правядзенню традыцыйнага вяселля у беларускім стылі!

Што мы можам вам прапанаваць? 

  • падбяром месца правядзення вяселля (Мірскі замак, этнаграфічны музей «Строчыцы», старажытная сядзіба, рэстаран з падыходзячай па стылістыцы залай,  вяселле ў шатры, якое будзе дапоўнена паслугамі кейтэрэнгу). 

  • падбяром тэматычную стылізацыю, якая можа быць шляхецкай, падобнай да рыцарскай казкі, або сучасным святам па-беларуску. 

  • Дзякуючы беларускім звычаям, традыцыям, змовам,  якія мы ведаем, мы створым цэласную атмасферу беларускага старажытнага вяселля!

  • выкарыстоўваем незвычайны старажытны рэквізіт, які маецца ў нашым арсенале для дэкору банкетнай залы альбо любой іншай пляцоўкі, а таксама для арганізацыі традыцыйнай конкурснай праграммы.

  • запяспечым вядоўцам, які бездакорна валодае беларускай мовай. Калі Вашыя госці прыехалі з-за мяжы або не размаўляюць па-беларуску, то тады магчымае правядзенне вяселля адначасова на некалькіх мовах: рускай, англійскай і беларускай. 

  • Зробім незвычайную вясельную шоу-праграмму з народнымі і шляхетнымі забавамі, сераднявечным цірам, кавалём на выезд, старажытнымі танцамі, двубоямі на шаблях, дзідах і мячах ад нашых каскадзёраў, вогненным шоу і выступленнем лепшых фальклорных гуртоў.

  • арганізуем на вашае свята старадаўняе музычнае суправаджэнне на беларускай дудзе!

Якімі б ні былі Вашыя пажаданні, мы напішам для Вас унікальны сцэнар і паклапоцімся пра дакладнае яго выкананнне!

Тэлефануйце і пішыце нам для таго, каб замовіць беларускае вяселле, што прыемна уразіць Вашых гасцей і запомніцца Вам назаўжды!

Был online: Вчера
11 лет на Deal.by

Свадьба в белорусском стиле

Услуга
от 6 000 руб.
Доставка
Оплата и гарантии